Галоўная » 2023 » Январь » 1 » З 1 па 21 студзеня Drum Night Bass знаходзіцца ў адпачынку
00:00
З 1 па 21 студзеня Drum Night Bass знаходзіцца ў адпачынку

Dan Melnikov вырашыў наладзіць сабе невялікія вакацыі і на пару тыдняў адцягнуцца ад стварэння падкастаў, каб падкапіць матэрыял, развеяцца і змяніць абстаноўку.

Год за годам, тыдзень за тыднем, мы імкнемся не змяняць любімаму музычнаму стылю і сістэмна, крок за крокам, знаёміць вас з лепшымі dnb-прэм'ерамі тыдня, ствараючы якасны кантэнт, які слухаем мы і раім астатнім.

Звяртаем увагу, што музычныя блокі на 7 і 14 студзеня адмяняюцца, таму пачуемся мы з вамі толькі 21 студзеня 2023 года ў 582-м эпізодзе праграмы для аматараў «забойных» басоў і «ламаных» рытмаў. 

У гэтым кроку завуаліраваны і таемны сэнс, бо калі паглядзець на каляндар, 600-ы юбілейны падкаст «Drum Night Bass» выпадзе на апошнія выходныя вясны, а сёмую сотню выпускаў мы распакуем у 12-й Дзень нараджэння паекта.

Дай Бог мірнага неба над галавой, свежых ідэй і яркіх рэлізаў! Да сустрэчы ў «Drum Night Bass»!

Категория: Podcast's News | Просмотров: 219 | Добавил: admin | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: