Пра нас

«Drum Night Bass – праграма для тых, хто не ўяўляе сябе без «забойных» басоў і «ламаных» рытмаў. Праект аб самай актуальнай dnb-музыцы і не толькі.

4 чэрвеня 2011 года на танцавальным інтэрнэт-радыё «Полацкая Хваля» шоў упершыню выйшла ў эфір. Паступова стартап набыў непадробную цікавасць у прыхільнікаў сучаснага Драм-н-бэйса. Першыя эпізоды вёў яго аўтар – Dan Melnikov (Дзяніс Мельнікаў). Затым да яго далучыўся Denion Allfucker (Віталь Барышнікаў). Так праект перайшоў у катэгорыю «Collaboration» (з анг. – супрацоўніцтва, сумесная дзейнасць).

У траўні 2012-га стваральнікі шоу запускаюць новы блок Drum Night Bass @ Guest Mix, у якім свае эксклюзіўныя міксы прадстаўляюць рэгіянальныя і беларускія DJ's. Першым, каму пашчасціла адкрыць новую старонку ў гісторыі шоў, стаў DJ Ivgen.

22 чэрвеня 2013 года выйшаў апошні ў гісторыі «Полацкай Хвалі» эпізод Drum Night Bass. З 1 ліпеня 2013-га радыё спыніла сваю дзейнасць, а разам з ім пайшла ў бестэрміновы адпачынак і праграма аб андэграўнднай электроннай музыцы. Толькі праз некалькі месяцаў, 7 верасня шоу аднавіла работу.

З 7 верасня 2013 па 28 сакавіка 2015 года выпускі Drum Night Bass размяшчаюцца ў сетцы выключна ў выглядзе падкастаў. Дадаліся раздзелы «Успомніць усё» і «Класіка жанру». Хранаметраж і вядучыя засталіся тыя ж.

Час няўмольны, тэндэнцыі імклівыя, канкурэнцыя працягвае нарастаць. Для таго, каб у далейшым займацца на дастойных пазіцыях і быць вядомымі, патрэбны рашучыя меры. Увабраўшы ў сябе каласальны вопыт мінулых гадоў і любоў да слухачоў, каманда Drum Night Bass ўзмацніла прамоўшн праекта. Праграма часова вярнулася ў катэгорыю «радыё-шоу». Акрамя кругласутачнага доступу да базы матэрыялаў, паступова з'явілася online-трансляцыю свежых эпизодаў на разнастайных інтэрнэт-радыёстанцыях краіны. Цалкам змянілася «ўпакоўка» праграмы. Кантэнт пашырыўся за кошт супрацоўніцтва з выгаднымі партнёрамі, якія штотыдзень забяспечвалі праекту высокі рэйтынг.

З 3 красавіка 2015 па 17 верасня 2016 года трансляцыя свежых подкастаў Drum Night Bass вялася на UP FM. З 16 кастрычніка 2016 па 24 чэрвеня 2017-га пазыўныя Drum Night Bass даносіліся ад TFM. З 22 верасня 2016 па 29 красавіка 2018 па нядзелях у 23:00 праграма выходзіла на МТС Радыё. Пасля яго рэбрэндынгу 7 мая 2018 года праект пераехаў на Impulse Radio і 1 кастрычніка 2018 года завяршыў сваю трансляцыю на дадзеным радыё. З 6 кастрычніка 2018 года выпускі з катэгорыі «Radioshow» зноў перавандравалі ў раздзел «Podcasts».

З 8 траўня па 9 чэрвеня 2021 года праект адзначыў сваё дзесяцігоддзе дзесяццю юбілейнымі міксамі ў рамках 500-га эпізоду Drum Night Bass.

Не сыходзячы ў водпуск падкаст працягнуў працу. З 12 чэрвеня 2021 года «Drum Night Bass» зноў стаў праэктам аднаго вядучага. З 501-га эпізоду і па сённяшні дзень падкасты выпускае толькі Dan Melnikov.

27 траўня 2023 года выйшаў у свет 600-ты юбілейны падкаст «Drum Night Bass» пад патранажам «Матрыца». У двухгадзінным сэце Dan Melnikov прадставіў слухачам 77 лепшых трэкаў, якія гучалі ў праэкце напрацягу дзьвух гадоў, з 501 па 599 эпізоды (з чэрвеня 2021 па травень 2023).

З 3-га чэрвеня 2023 гісторыя праекту працягнулася.

«Drum Night Bass» у сацыяльных сетках: vk | facebook | twitter | instagram | promodj | mixupload

Далучайся!

Дапамога праекту

Праект не прадугледжвае атрыманне прыбытку, аднак на яго бесперабойнае развіццё патрабуюцца сродкі. Будзем рады любой пасільнай дапамозе з Вашага боку. Пералічыць жаданую суму на развіццё праграмы можна на наступныя асабовыя рахункі:

«Беларусбанк» 6711 7700 1868 1226 - 07/22 
«Белинвестбанк» 4344 8434 2186 2350 - 08/23 
«Белинвестбанк» 5578 8434 4387 3298 - 11/23

Дзякуй, што з намі!

Covers