Галоўная » 2021 » Май » 7 » Падводзім вынікі дзесяці гадоў існавання Drum Night Bass
15:44
Падводзім вынікі дзесяці гадоў існавання Drum Night Bass

Падводзім вынікі дзесяці гадоў існавання Drum Night Bass. На дзьвух мовах. Как было зразумела кожнаму;) Слухаем і ставім падабайкі)

2011 год. Чэрвень. Ў Беларусі вялікая эканамічная крыза. Нягдедзячы на гэта вырашаецца адкрыць адзінае ў краiне dnb-радыёшоў на новым інтэрнэт-радыё Полацкая Хваля, якое аб’яднае аматараў забойных басоў і ламаных рытмаў з усёй краіны і блізкага замежжа.

2012-ты. У праэкце два вядучых - Дэн Мельнікаў і Дэніан Алфакер. Стартуе Drum Night Bass Guest Mix, у якім свае сэты прадстаўляюць лепшыя дыск-жакеі сучаснай Беларусі.

Год 2013. Шоу адзначае соты юбілейны выпуск. Пасля закрыцця Полацкай Хвалі ўстае пытанне аб далейшым існаванні праекту. Тым не меньш, каманда DrumNightBass прымае рашэнне працягваць творчую дзейнасць. З радыёшоў кампіляцыі пераходзяць у катыгорыю "падкасты". Сэты публікуюцца раз у два тыдні.

2014 год. Выпускі з’яўляюцца ў сетцы штотыдзень.

Год 2015. DnB-калабарацыя пачынае супрацоўнічаць з беларускай Інтэрнэт-станцыяй UpFm. Ў верасні святкуецца двухсоты выпуск.

Праз год, у 2016-м, паралельна наладжваецца трансляцыя на T-Fm.

2017 год. Уласнікі DrumNightBass заключаюць дамову з Беларускай танцэвальнай Інтэрнэт-пляцоўкай MTC-radio. Там жа нас віншуюць з 300-м юбілеем.

Год 2018. Пасля рэбрэндынгу MTC пераўтвараецца ў Impulse Radio. Наша дзейнасць з найбуйнейшай моладзевай Dance-суполкай працягваецца да кастрычніку.

2019-ты. DrumNightBass зноў у вольным плаванні. У чэрвені выходзіць эпізод пад нумарам 400.

2020 год. Палітычны і заканадаўчы калапс у Беларусі. Напярэдадні і пасля прэзiдэнтскiх выбараў краіна пагружаецца ў пратэсты і гвалт. Музычны рад шоў змяняецца на жалобны.

2021-шы. Пройдзены тэст на трывалвсць. Праэкт адзначае 10 год дзейнасці. Усим слухачам дзякуй за падтрымку і праслухоўванні. Пряцяг будзе.

Категория: Podcast's News | Просмотров: 327 | Добавил: admin | Рейтинг: 5.0/6
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: